(no subject)

Падзею трэба зафіксаваць. Сёння пасля абеду пад цёплымі промнямі сакавіцкага сонца тое, што засталося ад калядна-навагодняй сасны, было ўрачыста вынесенае на сметніцу. У зімне-развітальным парыве нарэшце былі адлепленыя сняжынкі з вокнаў. Сустракаем вясну! Перазімавалі!

(no subject)

Пакуль я адпачываю з сынам дома (ён спіць-адпачывае, а я мыю посуд, ляплю пельмені і слухаю разумных дзядзек з амерыканскіх універсітэтаў), муж з дачкой на роварах катаюцца. Шлюць мне фоты з маршруту: вось Траецкае, вось недзе на веладарожцы, вось ужо ў кавярні шакаладам абмазаная прынцэса. А гэта раварысты ў пачатку вандроўкі


Posted via m.livejournal.com.

пра зручнасць і жаданне што-небудзь напісаць

Першы раз з апошнія чатыры месяцы ўключыла ноўтбук. І адразу захацелася што-небудзь напісаць! Канешне, планшэт, тэлефон - гэта ўсё вельмі мабільна і зручна, але ж напісаць вялікі кавалак тэксту, тыркаючыся ў маленькія літаркі на тач-скрыне - гэта пакута.
А тут - зручная клавіятура, пішы сабе хоць раман, было б уменне і талент.
Падумалася, а можа з развіццём тэхналогій перасталі пісаць вялікія тэксты? Ясна, што ёсць пісьменнікі, якія ствараюць доўгія творы, але так, у сярэднім? Падаецца мне, што сучасныя людзі, у большасці звыклыя да фармату "падпісаў фотачку ў фэйсбуку, развіў думку двума-трыма сказамі" на вялікія тэксты не моцна і здольныя. Кніжкі выдаюць танчэйшыя не таму, што папера дарагая, а таму што "многа букаф" не асіляць чытачы? Ці гэта толькі мне так падаецца?
Ну вось, жаданне пісаць задаволіла. Трэба часцей сябе радаваць:).
UPD: з іншага пакоя зайшоў муж і нагадаў мне пра твітар. Оооо, твітар, смерць літатаруры!
Tags:

пра дождж і сон

Пад дождж спіцца добра. Кап-кап-кап-кап-ш-ш-ш, кап-кап-ш-ш-ш... Хто б яшчэ выключыў гук і прыглушыў святло навальніцы... А то светла як удзень і грыміць занадта гучна для сну…


Posted via m.livejournal.com.

(no subject)

Незаўважна прайшлі першыя 2 тыдні адпачынку. Прызвычаіліся, акліматызаваліся. Я нарэшце магу глядзець на горы і ў мяне галава не кружыцца.
Апошнімі днямі надворʼе крыху сапсавалася. Восень і ў Чарнагорыі восень, нічога не зробіш. Толькі гэтая восень нагадвае наша цёплае беларускае лета : +25, сонечна і часам з навальніцамі.


Posted via m.livejournal.com.

пра дзяцей

Тут, у Чарнагорыі, мясцовыя вельмі любяць маленькіх дзяцей. Кожная цётка (а часам і дзядзька) у краме ці на пляжы лічыць сваім абавязкам сказаць ”чао, бэбе” і яшчэ што-небудзь малазразумелае, а потым яшчэ і па галаве пагладзіць. Жах! Хоць ты ўвесь час дзіцёнка ў шапцы вадзі, каб галаву не запэцкалі. Мясцовыя, канешне, дабразычлівыя і ненавязлівыя, але я ўсё ніяк прызвычаіцца не магу.


Posted via m.livejournal.com.

пра адпачынак

Тут лета сканчаецца, і таму мы з сямействам выляцелі ў Чарнагорыю. Сёння ўжо другі дзень на моры і пакуль палёт нармальны:-) . Мора салёнае і цёплае, а горы высокія і прыгожыя.
Паехалі дзікуном, таму пакуль што абжываемся і прыглядаемся як тут што. Але першыя ўражанні вельмі прыемныя.
З цікавага па дарозе. У менскім аэрапорце ўбачыла былога аднагрупніка. Не, я, канешне, чула, што ён працуе ў д'юці-фры, але я думала, што як мінімум нейкім мэнэджэрам. А тут такі выпускнік факультэта міжнародных адносін цягае скрыні з бутэлькамі і расстаўляе розныя гарэлкі і цукеркі на паліцах. Як у тым анекдоце: што можна часцей за ўсё пачуць ад выпускніка ФМО? - Правільна, "свабодная каса!"


Posted via m.livejournal.com.

пра чыгунку і іннавацыі

Аказалася, што нашая чыгунка не стаіць на месцы! Ладна там забраніраваць ці набыць праз інтэрнэт квіткі - усё адно трэба ехаць на вакзал і папяровую версію квітка атрымліваць. Але існуе яшчэ электронная рэгістрацыя - і яна працуе! Замаўляеш, уводзіш пашпартныя дадзеныя, аплачваеш карткай і ўсё! Пры пасадцы паказваеш пашпарт, які правадніца звярае з нейкай сваёй паперкай з пячаткамі і едзеш. Зручна!
Мы ўчора ехалі ўсім сямействам. Я хвалявалася да апошняга - мы ж у Беларусі, як ні як, - раптам не пусцяць ў цягнік і паедзем назад, дадому. Пусцілі, працуе электронная сістэма. Праўда цёця-праваднік казала, што ім гэта нязручна: паперкі, пашпарты правяраць. Добра, калі няшмат такіх едзе. А калі цэлы вагон! І зноў жа - самае галоўнае ў правадніцкай працы знікае: білецік прадзіравіць, падпісаць куды едзеш і ў спецыяльную папку па нумарах раскласці.
Ніякай табе рамантыкі з гэтымі вашымі тэхналогіямі і іннавацыямі!


Posted via m.livejournal.com.

(no subject)

Як жа крыўдна, што мне так хочацца спаць пасля 12! Вось учора зноў адрубілася, пакінўшы мужа і глінтвейн адных.
Канешне, так я высыпаюся, бо дзеткі будзяць недзе а 7. Але ж і мужа часам хочацца пабачыць, і пасядзець у цішыні без пастаянных мама-ма-ма-ма. Эх, як бы навучыцца спаць паменей!

Пра калятэатральнае

Павяла сёння дачушку на заняткi. Шлях наш iдзе праз "панiкоўку" каля Купалаўскага. А там жа адкрыццё i сам-ведаеце-хто. Цiхароў нямерана, хуткiя, МНС i нават сапёрна-пiратэхнiчнае нешта там... Iдзем, рацыi шчоўкаюць, цiхары нас позiркамi праважаюць. Дачка ў мяне пытае, чаго гэта на нас так дзядзькi глядзяць. Брыда ды i толькi! Як быццам на мiцiнг якi прыйшлi, а не проста па справах.


Posted via m.livejournal.com.